19.04.2011 17:43
Архив

Кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Наталля Калядзіна станоўча адгукнулася аб рашэнні Нацбанка РБ увесці свабоднае курсаўтварэнне паміж банкамі і кампаніямі. "Тое рашэнне, якое было абвешчана - гэта рух у правільным кірунку. Гэта забяспечыць вялікую гнуткасць валютнага курсу", - адзначыла эксперт МВФ.

Пры гэтым афіцыйная прадстаўніца МВФ назвала «абнадзейваючай» заяву НББ аб тым, што ўвядзенне двух абменных курсаў беларускага рубля з’яўляецца часовай мерай, перадае Reuters. На думку Наталлі Калядзінай, Нацбанку Беларусі неабходна уніфікаваць абменныя курсы «ў дастаткова кароткія тэрміны».

Як раней паведаміў Тэлеграф, урад Беларусі і Нацыянальны банк вызначылі шляхі выхаду з валютнага крызісу. Адной з мер па барацьбе з недахопам валюты ў краіне стане ўвядзенне альтэрнатыўнага курсу рубля на міжбанкаўскім рынку. Пра гэта паведаміў 19 красавіка намеснік старшыні праўлення Нацбанка Мікалай Лузгін.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс