МВФ задаволены банкаўскім наглядам у Беларусі

21.05.2010 10:04
Архив Редакция

Місія Міжнароднага валютнага фонду, што працуе ў Мінску, адзначае "істотны прагрэс", якога дасягнуў Нацбанк Беларусі ў вобласці банкаўскага нагляду. Пры гэтым эксперты фонду раяць не ўводзіць новыя падыходы і інструменты нагляду, а звярнуць асноўную ўвагу на аптымізацыю і адаптацыю ўжо наяўных.

«Каэфіцыенты ліквіднасці будуць па-ранейшаму гуляць цэнтральную, хаця і больш абмежаваную ролю пры ацэнцы рызыкі ліквіднасці. Нацбанку варта і далей строга прытрымвацца практыкі, якая рзвіваецца ў свеце ў гэтай вобласці, надаючы асаблівую ўвага вынікам маніторынгу і задачам абмежавання канцэнтрацыі крыніц фінансавання, а таксама ўплыву, які могуць аказаць прапанаваныя ў наш час падыходы на здольнасць беларускіх банкаў забяспечваць рост крэдытавання», — прыводзіць БелТА вынікі аналізу МВФ.
Разам з тым, канстатуючы пастаяннае ўдасканаленне нарматыўна-прававой базы ў гэтай сферы, эксперты фонду адзначаюць і цяжкасці ў ажыццяўленні банкаўскага нагляду, якія ўзнікаюць у сувязі з прамым уплывам дзяржавы на крэдытаванне, якое адбываецца з-за знаходжання банкаўскага сектара пераважна ў дзяржаўнай уласнасці.
«Крэдытаванне ў рамках дзяржаўных праграмаў не заўсёды ажыццяўляецца на аснове рынкавых прынцыпаў, у той час як ўказанні, якія перыядычна выдаюцца, выклікаюць перакосы і падрываюць ужыванне абгрунтаваных прынцыпаў і дысцыпліну», — гаворыцца ў дакладзе МВФ.

Как вам новость?
Головоломки