МВФ зрабіў прагноз развіцця эканомікі Беларусі

02.02.2011 16:39
Архив Редакция

Міжнародны валютны фонд зрабіў прагноз эканамічнага развіцця Беларусі, згодна з якім рост ВУП у Беларусі ў 2011 годзе працягнецца, а інфляцыя будзе на ўзроўні мінулага года. Такую прагнозную ацэнку агучыў другога лютага журналістам кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс. 

«Мы бачым, што ў 2011 годзе захаваецца шэраг тэндэнцый, якія назіраліся ў 2010 годзе, — сказаў Крыс Джарвіс. — Рост ВУП працягнецца, інфляцыя будзе на ўзроўні 2010 года, пры гэтым будзе захоўвацца даволі вялікі дэфіцыт рахунку бягучых аперацый».

На думку экспертаў МВФ, беларускім уладам і Нацыянальнаму банку краіны неабходна распачаць наступныя крокі для зніжэння гэтага дэфіцыту. МВФ рэкамендуе праводзіць больш жорсткую бюджэтную палітыку, павысіць працэнтныя стаўкі, скараціць чыстыя патокі крэдытавання дзяржпраграм, выкарыстоўваць гнуткасць абменнага курсу беларускага рубля, а таксама працягнуць структурныя рэформы, адзначыў Крыс Джарвіс, перадае БелТА.

Пры гэтым кіраўнік місіі МВФ па Беларусі сказаў, што МВФ ухваляе крокі, якія былі прадпрынятыя Беларуссю апошнім часам, у тым ліку ў галіне грашова-крэдытнай палітыкі, і лічыць іх правільнымі. «Гэта, у прыватнасці, меры па абмежаванні падтрымкі ліквіднасці, у выніку чаго былі павышаны працэнтныя стаўкі на міжбанкаўскім рынку», — паведаміў ён.

«Мэта працы місіі — працягнуць штогадовыя абмеркаванні па пытаннях развіцця беларускай эканомікі, што робіцца ў адносінах да кожнай краіны-члена МВФ», — нагадаў Крыс Джарвіс. Плануецца, што даклад місіі будзе прадстаўлены выканаўчай радзе МВФ у сакавіку.

«Пытанне аб новай праграме Беларусі і МВФ не абмяркоўвалася», — дадаў таксама кіраўнік місіі МВФ па Беларусі. Паводле яго слоў, беларускі ўрад не звяртаўся ў МВФ з просьбай аб новай праграме.

Как вам новость?
Головоломки