Міхалевіч: Беларусь знаходзіцца на парозе буржуазнай рэвалюцыі

25.03.2010 08:55
Архив Редакция

Палітык Алесь Міхалевіч, які раней абвясціў пра намер удзельнічаць у выбарах кіраўніка дзяржавы, заявіў, што выбары з'яўляюцца часам выпрабаванняў для кожнага сур'ёзнага палітыка. Закранаючы будучую прэзідэнцкую кампанію, Алесь Міхалевіч адзначыў, што Беларусь стаіць на парозе буржуазнай рэвалюцыі, і найболей вострыя пратэстныя настроі праяўляюцца ў рэгіёнах.  

«На бліжэйшых выбарах вялікая частка грамадства не будзе падтрымліваць дзейснага прэзідэнта. З’яўляецца ўнікальны шанец, паколькі любы актыўны палітык, які валодае суцэльным бачаннем будучыні Беларусі, можа рэальна прэтэндаваць на перамогу, і для гэтага ёсць усе шанцы», — упэўнены апазіцыйны палітык.

Па меркаванні Алеся Міхалевіча, у яго «вельмі добрая каманда лёгка і без усякіх сур’ёзных перашкод» збярэ сто тысяч подпісаў выбаршчыкаў, паведамляе БелаПАН.

«Сваю апору я бачу ў айчынным прыватным бізнэсе і грамадскіх арганізацыях. Я выступаю за незалежную Беларусь, вольны рынак, правы чалавека і вяршэнства закона. Сваю перадвыбарную праграму я збіраюся апублікаваць у верасні», — заявіў палітык.

Алесь Міхалевіч лічыць, што апазіцыя не зможа высунуць адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, аднак ён выказаў жаданне ўдзельнічаць у працэдуры вылучэння адзінага і заявіў, што «можа разглядаць магчымасць» зняцца на карысць кандыдата, які выступіць з аналагічнай праграмай і прадэманструе наяўнасць каманды і іншых рэсурсаў.

Как вам новость?
Головоломки