Міхалевіч гатовы супрацоўнічаць з уладамі

12.11.2010 16:56
Архив Редакция

Лідар саюза "За мадэрнізацыю", патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта Алесь Міхалевіч заявіў пра тое, што ў выпадку сваёй перамогі на выбарах ён гатовы супрацоўнічаць з былымі ўладамі. Па словах патэнцыйнага кандыдата, яго першым указам будзе ўказ аб прававым становішчы былога прэзідэнта.

«Я ніколі не казаў, што Лукашэнка (дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка — Тэлеграф) робіць толькі дрэннае. Прызнаюся, што для беларускай дзяржаўнасці Лукашэнка зрабіў вельмі шмат пазітыўнага. Натуральна, я ўяўляю сабе магчымасць супрацоўніцтва», — адзначыў Алесь Міхалевіча.

«Для мяне з’яўляецца абсалютна ненармальнай сітуацыяй, што, напрыклад, у Станіслава Шушкевіча, былога кіраўніка дзяржавы, пенсія складае два амерыканскія даляры, у эквіваленце. І для мяне вельмі важна, каб, у тым ліку, прававы статус былых кіраўнікоў дзяржавы, якія ўсё роўна застаюцца ў грамадскай свядомасці, у свядомасці іншых краін, былымі кіраўнікамі, прадстаўнікамі Беларусі, яны з’яўляюцца ў нейкім сэнсе брэндамі Беларусі, каб іх прававы статус быў урэгуляваны», — растлумачыў патэнцыйны кандыдат.

Алесь Міхалевіч адзначыў, што на выбарах ён разлічвае атрымаць каля 20% галасоў у першым туры. «Пры адпаведнай кампаніі, калі мне ўдасца большасць таго, што я запланаваў», — дадаў патэнцыйны кандыдат.

Алесь Міхалевіч перакананы, што пры пэўных умовах у Беларусі можа быць і другі тур выбараў. «Трэба памятаць, што ў беларускіх умовах нішто нічога не гарантуе. Я не памятаю з заходніх або з краін ўсходняй Еўропы, каб з дзесяці кандыдатаў у першым туры хтосьці перамагаў, але Беларусь — яна не заўсёды паддаецца параўнанню з іншымі краінамі», — падкрэсліў лідар саюза «За мадэрнізацыю».

Акрамя таго апазіцыйны палітык лічыць, што цяпер ужо занадта позна вылучаць адзінага кандыдата, перадае «Эхо Москвы».

«Няма таго лідара, які сапраўды праглядаецца і які можа атрымаць падтрымку большасці беларускіх выбаршчыкаў, гэта значыць з першага тура, на мой погляд, любы, незалежна ад таго, хто гэта будзе сёння абраны або прызначаны, ва ўмовах адзін на адзін супраць Лукашэнкі хутчэй за ўсё прайграе», — адзначыў ён.

Па словах Алеся Міхалевіча, у дзейнага прэзідэнта дастаткова моцная падтрымка сярод насельніцтва: агульнабеларускі рэйтынг складае мінімум 35%. «Я ведаю мала, вельмі мала еўрапейскіх палітыкаў, у якіх настолькі высокі стабільны рэйтынг, як рэйтынг у Лукашэнкі ў Беларусі. Я нават не ўпэўнены, што хтосьці з расійскіх палітыкаў мае ў сілу сваёй кадэнцыі настолькі высокі рэйтынг падтрымкі. Таму, натуральна, ён атрымлівае падтрымку адпаведных людзей, і гэтая прапаганда — яна дзейнічае», — заявіў патэнцыйны кандыдат.

Как вам новость?
Головоломки