Міхалевіч: Лукашэнка не выпрацаваў стратэгію развіцця Беларусі

30.11.2010 11:37
Архив Редакция

Кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю», кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч 29 лістапада падчас свайго другога выступу на тэлебачанні заявіў, што галоўнай памылкай дзейнай улады з'яўляецца яе празмерная сканцэнтраванасць на вырашэнні бягучых праблемаў. Алесь Міхалевіч лічыць, што ў каманды Аляксандра Лукашэнкі няма стратэгічнага плану развіцця Беларусі.

Кандыдат акцэнтаваў увагу на тым, што стратэгія развіцця краіны павінна заключацца не ў напісанні «папяровага дакументу», а ў канкрэтных дзеяннях урада. «Трэба працаваць на будучыню», — лічыць Алесь Міхалевіч. Паводле яго слоў, за апошнія 10-15 гадоў у Беларусі не было створана ні аднаго новага высокапрыбытковага прадпрыемства. У сувязі з гэтым, лічыць кандыдат у прэзідэнты, да ўлады павінна прыйсці каманда, якая думае іншымі катэгорыямі і зможа стварыць новую мадэль, здольную павысіць дабрабыт грамадзянаў.

Пры гэтым Алесь Міхалевіч лічыць, што прызнанай заслугай дзейнага прэзідэнта з’яўляецца адстойванне інтарэсаў суверэннай Беларусі і адсутнасць думак аб узнаўленні СССР і ўваходжанні ў склад Расіі.

Адказваючы на пытанне аб энергетычнай палітыцы краіны, якую мае намер праводзіць палітык, Алесь Міхалевіч заявіў, што ён будзе разглядаць альтэрнатыўныя існым варыянты паставак сыравіны на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Увозіць у Беларусь венесуэльскую нафту, як гэта адбываецца цяпер, палітык мае намер толькі ў выпадку, калі гэтыя пастаўкі будуць эканамічна выгадныя Беларусі.

Разам з тым Алесь Міхалевіч выступае катэгарычна супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, а таксама супраць аб’яднання двух найбуйнейшых прадпрыемстваў беларускага нафтахімічнага комплексу — наваполацкіх «Нафтану» і «Паліміру». «Трэба, каб абодва прадпрыемствы працавалі самастойна, абодва прыносілі прыбытак і выраблялі канкурэнтаздольную прадукцыю», — лічыць палітык.

Алесь Міхалевіч таксама адзначыў, што ён не прымае абавязковага размеркавання выпускнікоў, асабліва ў рэгіёны, забруджаныя радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Кандыдат лічыць, што настаўнікі і лекары павінны туды накіроўвацца выключна па кантрактах, якія прадугледжваюць больш высокую аплату працы.

Міхалевіч: пытанне нацыянальных сімвалаў павінен вырашаць парламент

Датычна магчымай змены нацыянальнага сцяга, герба і перайменавання вуліцаў, пра што кажуць некаторыя кандыдаты, Алесь Міхалевіч падкрэсліў, што гэтыя пытанні павінны вырашацца парламентам, мясцовымі органамі ўлады, «а прэзідэнт не павінен прымаць у гэтым удзелу». Разам з тым кандыдат адзначыў, што нічога пазітыўнага ад перайменавання ў Мінску праспекта Машэрава ў праспект Пераможцаў не адбылося.

Алесь Міхалевіч таксама выступіў супраць развіцця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Кітаем. Паводле слоў кандыдата, гэта ў інтарэсах Кітая, але гэта негатыўна адбіваецца на адносінах Беларусі з Расіяй. «Я не хачу, каб Беларусь стала кітайскім авіяносцам у цэнтры Еўропы», — сказаў ён, адзначыўшы, што перш за ўсё, варта развіваць адносіны з Тайванем.

Разам з тым, цяперашні крызіс у беларуска-расійскіх адносінах Алесь Міхалевіч лічыць у большай ступені «канфліктам лідараў дзвюх краін», які не патрэбен ні Беларусі, ні Расіі.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки