Міхалевіч: мяне пасадзілі ў СІЗА ў адплату за адмову асудзіць іншых кандыдатаў — відэа

06.05.2011 14:32
Архив Редакция

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч распавёў, што супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі яго 19 снежня і ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ "у пакаранне". Аб гэтым ён заявіў 5 траўня ў Вільні на сустрэчы з беларускімі журналістамі. "Мяне забралі з адной мэтай — каб я выступіў на тэлебачанні і асудзіў тых кандыдатаў, супраць якіх рыхтаваўся нармальны крымінальны пераслед", — сказаў палітык.

«Гэта значыць, мне прапаноўвалі зачытаць перад камерай тэкст, у якім я асудзіў бы і Саннікава, і яго жонку, і Статкевіча, і г.д. Я адмовіўся зачытваць такі тэкст — пасля гэтага ім, вядома, нічога не заставалася, як пакараць мяне, змясціўшы ў следчы ізалятар», — дадаў Алесь Міхалевіч.

«Мне заломлівалі рукі, каб я на гэта ўсё пагадзіўся. Мне наогул здаецца дзіўным, што паказалі гэтыя кадры. Па-мойму, гэта больш б’е па самім КДБ, паказвае іх метады і тое, што яны вярбуюць кандыдата ў прэзідэнты. Гэта само па сабе вельмі дзіўна і смешна», — лічыць палітык.

Алесь Міхалевіч таксама растлумачыў, чаму вырашыў «пагадзіцца» супрацоўнічаць з КДБ. «Я ведаў, што з’яўляюся адным з тых, хто мае магчымасці выйсці і расказаць пра тыя катаванні, здзек, метады, якія прымяняюцца ў СІЗА супраць людзей, што там знаходзяцца», — сказаў ён.



Відэа pyx.by

«Я раблю ўсё магчымае, каб у Беларусі зніклі палітвязні. Напрыклад, збіраюся паехаць у адзін з офісаў ААН у Жэневу. У мяне вельмі шырокая праграма замежных паездак, дзе я сустракаюся з палітыкамі, журналістамі і праваабаронцамі, якія займаюцца пытаннямі катаванняў. Збіраюся наведаць Лондан, дзе супрацоўнічаю з вядомай юрыдычнай фірмай (H2O Law — Тэлеграф), якая рыхтуе іск супраць Лукашэнкі», — распавёў Алесь Міхалевіч.

Міхалевіч: праца толькі пачынаецца

«Для мяне вельмі важна, каб людзі разумелі: гэта не стометроўка — гэта марафон. Праца толькі пачынаецца», — заўважыў палітык.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Алесь Міхалевіч заявіў, што можа стаць «адной з ключавых асобаў, якія будуць удзельнічаць у працэсе Аляксандра Лукашэнкі». У цяперашні час экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў Чэхіі.

Как вам новость?