Міхалевіч прапануе стварыць раду па нацыянальных меншасцях

11.11.2010 10:05
Архив Редакция

Лідар саюза "За мадэрнізацыю", прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Алесь Міхалевіч выступіў з ініцыятывай стварэння пры прэзідэнце дарадчага органа, галоўнай мэтай якога будзе садзейнічанне дыялогу нацыянальных меншасцяў і ўладаў Беларусі. Пра гэта патэнцыйны кандыдат паведаміў 9 лістапада 2010 года на сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйна незарэгістраванага Саюза палякаў.

Алесь Міхалевіч, выступаючы на пасяджэнні актыву гарадзенскага гарадскога аддзялення Саюза палякаў, падкрэсліў, што стварэнне такога дарадчага органа будзе садзейнічаць будаўніцтву школ з польскай мовай навучання ў некаторых заходніх раёнах Беларусі.

Разам з тым, як растлумачылі ў прэс-службе Алеся Міхалевіча, неафіцыйны Саюз палякаў не падтрымлівае нікога з патэнцыйных кандыдатаў, але дае магчымасць кожнаму з іх выказацца і прадставіць свае праграмы.

«Я вельмі задаволены сустрэчай, было шмат людзей, відавочная цікавасць, задавалася шмат розных пытанняў. Уражанні засталіся толькі пазітыўныя», — адзначыў пасля сустрэчы Алесь Міхалевіч.

Как вам новость?