Міхалевіч сабраў неабходныя 100 тыс. подпісаў

25.10.2010 12:03
Архив Редакция

Ініцыятыўная група па вылучэнні патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты Алеся Міхалевіча сабрала неабходны для рэгістрацыі мінімум у 100 тыс. подпісаў. Такім чынам, Алесь Міхалевіч стаў шостым прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта, якія пераадолелі стотысячны рубеж.

Па словах самога патэнцыйнага кандыдата, недахопам яго кампаніі стала недаацэнка важнасці пікетаў. «Гэта, вядома, мая памылка. У Мінску ў першыя дні збору подпісаў людзі выстройваліся ў чэргі, каб падпісацца за дэмакратычных кандыдатаў», — цытуе Алеся Міхалевіча tttt_tel.

Пры гэтым прэтэндэнт на пасаду прэзідэнт адзначыў, што на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах такога і блізка не было. «І калі б на пікеты я першапачаткова зрабіў большы ўпор, то сёння подпісаў у маю падтрымку было б значна больш», — дадаў Алесь Міхалевіч.

За Рымашэўскага сабралі 89,3 тыс. подпісаў

Па дадзеных на вечар 24 кастрычніка ў кампаніі «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» (БХД) за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага сабрана 89,3 тыс. подпісаў.

Як распавялі ў штабе прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, неабходную колькасць подпісаў (100 тыс.) чакаюць ужо ў сераду, 27 кастрычніка. Цяпер рыхтуецца падача подпісаў у камісіі, паведаміў кіраўнік перадвыбарчага штабу прэтэндэнта Павел Севярынец.

Как вам новость?
Головоломки