Міхалевіч супраць адзінага кандыдата ад апазіцыя

03.11.2010 10:47
Архив Редакция

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі, лідар "Саюзу за мадэрнізацыю" выступіў супраць адзінага кандыдата ад апазіцыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах. «Лічу, што сёння адзіны кандыдат не патрэбен. Але спрабаваць «на хаду» зляпіць вобраз кандыдата ад апазіцыі, які будз ўсіх задавальняць, ужо занадта позна. Варта было вызначацца з ім два-тры гады таму», — адзначыў палітык.

Паводле яго слоў, праз неаднастайнасць настрояў і адсутнасць у апазіцыі дастатковых каналаў інфармавання насельніцтва, дамоўленасці аб вылучэнні адзінага кандыдата не змогуць прынесці станоўчага эфекту. На думку патэнцыйнага кандыдата, ніхто з заяўленых кандыдатаў не зможа набраць у першым туры больш за 50% галасоў і, таму выбары адзінага кандыдата з’яўляюцца тупіковым шляхам.

Як адзначыў Алесь Міхалевіч, апазіцыі варта арыентавацца не толькі на 15-20% пратэстнага электарату, а, перш за ўсё, на 35-40% тых, хто сумняецца. «Некалькі кандыдатаў, якія дзейнічаюць разам і арыентавальныя на розныя слаі насельніцтва — маюць шанец сабраць у сукупнасці больш за палову галасоў. Выхад наймацнейшага ў другі тур аўтаматычна падыме яго на новую прыступку і можа змяніць настроі грамадства», — заявіў палітык.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, Алесь Міхалевіч прапануе іншым прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта краіны, па-першае, адмовіцца ад крытыкі ў бок адзін аднаго. Па-другое, «выразней выбудоўваць уласныя пазіцыі» і прадстаўляць «альтэрнатыўныя варыянты пазітыўнага бачання развіцця краіны», якія можна ўявіць, у тым ліку, падчас дэбатаў.

Таксама лідар «Саюзу за мадэрнізацыю» заклікаў разам процідзейнічаць магчымым скажэнняў вынікаў, напрыклад, весці сумесную агітацыю супраць прымусовага датэрміновага галасавання.

Как вам новость?