Міхалевіч: у выпадку нерэгістрацыі падтрымаем Кастусёва

09.11.2010 11:31
Архив Редакция

Лідар «Саюза за мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч заявіў, што ў выпадку нерэгістрацыі яго ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі яго каманда падтрымае прэтэндэнта ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва. "У выпадку рэгістрацыі Кастусёва падтрымаем яго, інакш накіруем усе сілы на назіранне", — адзначыў апазіцыйны палітык.

«Патлумачу, чаму зроблены такі выбар. З Кастусёвым мы разыходзімся толькі ў тактычных пытаннях. У стратэгічным жа плане імкнемся да адной мэты — узмацнення палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларусі. Акрамя таго, сумесна прымаем удзел у грамадзянскай акцыі «Беларускі выбар». Таму такая падтрымка будзе найбольш лагічнай», — піша ў сваім блогу Алесь Міхалевіч.

«Актыўна падтрымліваць іншых кандыдатаў, шэраг з якіх не хавае сваіх прарасійскіх пазіцый, наша каманда не можа. Таму застанецца засяродзіцца на назіранні», — дадаў палітык.

Как вам новость?