Міхалевіч хоча вывезці ў Чэхію сям'ю і сяброў

17.03.2011 10:10
Архив Редакция

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч, які 13 сакавіка пакінуў Беларусь і па некаторых дадзеных знаходзіцца ў Чэхіі, спрабуе вывезці ў Прагу членаў сваёй сям'і і некаторых паплечнікаў. Жонка палітыка Мілана Міхалевіча ўжо звярнулася ў адну з еўрапейскіх амбасадаў у Мінску з просьбай выдаць ёй і дзецям візы для ўезду ў Еўрасаюз, а таксама для сястры экс-кандыдата Алены Міхалевіч.

Па словах еўрапейскіх дыпламатаў, у найбліжэйшы час сям’я Алеся Міхалевіча не плануе вяртацца ў Беларусь. Сам жа ён ужо шукае працу і месца жыхарства ў Празе, паведамляе newsland.ru.

Акрамя таго, у ЕС збіраюцца выехаць некаторыя члены яго перадвыбарчага штаба і каардынатары яго прэзідэнцкай кампаніі на месцах. У дадзены момант ідзе афармленне заявак для падачы на візу.

Раней Тэлеграф перадаваў, што Алесь Міхалевіч, які, знаходзячыся пад падпіскай аб нявыездзе ў сувязі з абвінавачаннем у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня, пакінуў тэрыторыю краіны, зараз знаходзіцца ў сталіцы Чэхіі — у Празе. Пра гэта паведаміла крыніца з бліжэйшага атачэння палітыка.

Між тым паплечнікі палітыка Юры Губарэвіч і Алесь Лагвінец не змаглі пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Как вам новость?
Головоломки