Міхалевіч знайшоўся ў СІЗА КДБ

11.01.2011 16:04
Архив Редакция

Былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч у цяперашні час знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Пра гэта жонцы экс-кандыдата Мілане паведаміў следчы, калі тая спрабавала перадаць мужу ў СІЗА на вуліцы Валадарскага перадачу. Прычыну чарговага пераводу Алеся Міхалевіча яго жонцы не патлумачылі.

Непасрэдна пасля затрымання Алеся Міхалевіча змясцілі ў СІЗА КДБ, у ноч з 5 на 6 студзеня яго перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Апошнім палітыка бачыў яго адвакат ўвечары 6 студзеня. Па словах Мілан Міхалевіч, на сустрэчы з адвакатам яе муж быў вельмі лёгка апрануты, бо не паспеў забраць з СІЗА КДБ частку сваіх рэчаў, перадае «Беларускі партызан».

Як раней перадаваў Тэлеграф, Алесю Міхалевічу, затрыманаму ў ноч з 19 на 20 снежня, прад’явілі абвінавачанне па ч. 1 і 2 арт. 293 КК Беларусі (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках). Акрамя яго аналагічныя абвінавачанні прад’яўленыя чатыром іншым экс-кандыдатам — Уладзіміру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму, Андрэю Саннікаву і Мікалаю Статкевічу.

Как вам новость?
Головоломки