Міхалевіч знаходзіцца ў Празе

16.03.2011 14:48
Архив Редакция

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар Саюза "За мадэрнізацыю" Алесь Міхалевіч, які 13 сакавіка, які, знаходзячыся пад падпіскай аб нявыездзе ў сувязі з абвінавачаннем у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня, пакінуў тэрыторыю краіны, цяпер знаходзіцца ў сталіцы Чэхіі — у Празе. Пра гэта паведаміла крыніца з бліжэйшага атачэння палітыка. Паводле інфармацыі крыніцы, Алесь Міхалевіч трапіў у Чэхію праз Расію і Украіну.

Тым самым пацвердзілася інфармацыя, што Алеся Міхалевіча бачылі ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль», адкуль палітык і ўзяў курс на Прагу, паведамляе сайт АДС.

Сам Алесь Міхалевіч выступіў з кароткім аўдыёзваротам, адзначыўшы, што ў найбліжэйшы час падрыхтуе і відэазварот. «Я — Алесь Міхалевіч. Са мной усё добра. Я знаходжуся за межамі Беларусі. Ведаю, што ў ЖЖ на by_politics, ды і наогул у інтэрнэце, шмат каментароў, што ніхто не чуў мой голас у апошні час. Сёння я размаўляў з Юрыем Губарэвічем. А на працягу бліжэйшага тыдня я збіраюся зрабіць відэазварот», — распавёў Алесь Міхалевіч.

У сваю чаргу намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч выказаў упэўненасць у тым, што палітык жывы і знаходзіцца ў бяспечным месцы. «У ноч на 16 сакавіка я гаварыў з ім караценька праз скайп менавіта голасам», — зазначыў намеснік кіраўніка Руху «За Свабоду».
 
«Ён паведаміў, што сочыць за падзеямі ў Беларусі і ведае пра рэзананс, выкліканым яго ад’ездам. Алесь збіраецца зрабіць відэазварот, каб зняць усе магчымыя пытанні ў сувязі з яго «знікненнем» і расказаць пра тое, як ён цяпер уладкаваны і якія мае планы», — распавёў Юры Губарэвіч.

Губарэвіч: пакуль не магу ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю пра месцазнаходжанне Міхалевіча

Між тым, у гутарцы з карэспандэнтам Тэлеграфа Юры Губарэвіч сказаў: «На жаль, пакуль не магу ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю. У размове па skype мы ўзнімалі гэтае пытанне (месцазнаходжання Алеся Міхалевіча — Тэлеграф), але ён вырашыў мне нічога не паведамляць. Магчыма, ён сказаў каму-небудзь іншаму. Цяпер у СМІ агучваюцца розныя варыянты, дзе можа знаходзіцца Алесь, называюцца розныя краіны. Не ведаю, на колькі можна гэтаму давяраць. Калі што-небудзь стане вядома, я пра гэта паведамлю».

Не ведае нічога пра месцазнаходжанне экс-кандыдата ў прэзідэнты і дарадца лідара Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец. «Усё, што я ведаю — гэта толькі паведамленні з прэсы», — адзначыў ён.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Алеся Міхалевіча нядаўна бачылі ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль». А днём 15 сакавіка да Алены Міхалевіч, сястры экс-кандыдата ў прэзідэнты, прыйшлі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі. Яны прад’явілі жанчыне позвы, паводле якіх яе і жонку палітыка Мілану Міхалевіч выклікаюць на допыт. Алене Міхалевіч таксама прапанавалі аказаць ўплыў на брата, каб той вярнуўся ў Беларусь.

Как вам новость?
Головоломки