Міхалевічу не далі збіраць подпісы ў інтэрнаце, дзе жыў Лукашэнка

07.10.2010 12:30
Архив Редакция

Прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Алеся Міхалевіча і членаў яго ініцыятыўнай групы 6 кастрычніка ў Магілёве не пусцілі ў інтэрнат № 1 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова для збору подпісаў, дзе падчас вучобы жыў цяперашні кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Члены ініцыятыўнай групы змаглі сабраць подпісы толькі ў фае будынка.

«У большасці выпадкаў уся кампанія праходзіць у адпаведнасці з законам. Але вось гэты інтэрнат, дзе калісьці жыў цяперашні прэзідэнт, стаў непрыемным выключэннем, сюды не пусцілі маю ініцыятыўную групу. Мы пададзім заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію, каб яна разабралася і каб сюды пусцілі маіх зборшчыкаў подпісаў», — зазначыў Алесь Міхалевіч, перадае БелаПАН.

Па словах каардынатара па зборы подпісаў у падтрымку Алеся Міхалевіча па Магілёве Юрыя Стукалава, адміністрацыя інтэрната, спасылаючыся на нейкую інструкцыю, проста зачыніла дзверы перад членамі ініцыятыўнай групы. Скаргу на дзеянні адміністрацыі інтэрната таксама накіруюць у выбарчую камісію Ленінскага раёна Магілёву, паведаміў Юры Стукалаў.

Как вам новость?
Головоломки