«Міжнародная амністыя» заклікала Беларусь паважаць правы сэксменшасцяў

15.05.2010 17:06
Архив Редакция

Сусветная праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» выказала шкадаванне ў сувязі з забаронай Мінгарвыканкамам шэсця «Славянскі гей-прайд 2010», які быў запланаваны на 15 траўня ў Мінску і заклікала беларускія ўлады паважаць правы сэксуальных меншасцяў. Пра гэта паведамляецца ў заяве арганізацыі, распаўсюджанай 14 траўня.

На думку міжнародных праваабаронцаў, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і Міжнароднае права «зусім ясна кажуць пра тое, што свабода збораў і выражэння меркавання распаўсюджваецца на ўсе групы, уключаючы лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў» (ЛГБТ), перадае БелаПАН. Акрамя гэтага праваабаронцы адзначаюць, што ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь таксма выразна прапісана права на свабоду збораў і выражэння меркавання.
«Адмова ўладаў уяўляе сабою абуральную непавага да роўнасці і правоў чалавека ў Беларусі,» — заявіў эксперт «Міжнароднай амністыі» па пытанні пра дыскрымінацыю ў Еўропе Джон Далузен. Арганізацыя заклікала беларускія ўлады дазволіць правядзенне падобных мерапрыемстваў.
Як перадаваў Тэлеграф, сёмага траўня Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб забароне шэсця Славянскага гей-параду. У адказе на заяву (з просьбай) пра правядзенне шэсця адзначаецца са спасылкай на артыкул 9 закона «Аб масавых мерапрыемствах ў Рэспубліцы Беларусь», што правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапушчаецца на адлегласці менш за 200 метраў ад падземных пешаходных пераходаў, станцыяў метрапалітэна», пра што паведаміў арганізатар мерапрыемства Сяргей Андросенка.
Арганізатары параду планавалі правесці акцыю на пляцоўцы перад будынкам Беларускай дзяржаўнай філармоніі, на праспекце Незалежнасці, а таксама на пляцоўцы перад Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки