Міжнародная супольнасць заклікае Беларусь ўзмацніць абарону журналістаў

17.09.2010 12:10
Архив Редакция

Прадстаўнікі міжнароднай журналісцкай супольнасці заклікаюць ўлады Беларусі, Расіі і Украіны ўзмацніць заканадаўчую абарону журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай 16 верасня ў Кіеве на міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай міжнароднай журналісцкай арганізацыяй "Артыкль 19" і арганізацыяй "Міжнародная падтрымка медыя".

«10 гадоў забойства Георгія Гангадзэ не раскрытае: пошук новых шляхоў барацьбы з беспакаранасцю», — такая была тэма міжнароднай канферэнцыі. Яе ўдзельнікі звярнулі ўвагу міжнароднай супольнасці на тое, што ўлады Беларусі, Расіі і Украіны «адкрыта праігнаравалі большасць выпадкаў, у якіх гаворка ішла аб нападах на журналістаў, а ў тых выпадках, дзе расследаванне з нагоды гэтых нападаў ўсё ж было распачата, яго ходу замінала дзяржаўная карупцыя».

Па словах удзельнікаў канферэнцыі, у Беларусі, Расіі і Украіне сфармавалася атмасфера беспакаранасці, пачасціліся факты парушэння правоў журналістаў, а таксама аслабла жаданне карыстацца свабодай выказвання поглядаў, паведамляе БелаПАН.

У сувязі з гэтым, міжнародная супольнасць журналістаў парэкамендавала ўладам трох краін прыняць адпаведныя крокі, неабходныя для практычнага ўвасаблення ў жыццё правоў журналістаў.

Акрамя ўсяго іншага, гэта тычыцца мер у галіне заканадаўства, судаводства і адміністрацыі. Так, удзельнікі канферэнцыі прапанавалі караць любое парушэнне правоў журналістаў у адміністрацыйным ці крымінальным парадку, а таксама забяспечыць непрымяненне тэрміну даўнасці да злачынстваў, здзейсненых для стварэння перашкодаў для рэалізацыі права на свабоднае выказванне поглядаў або права на інфармацыю. Акрамя таго, прапанавана прымаць адпаведныя меры для прадухілення злачынстваў супраць журналістаў.

Как вам новость?
Головоломки