Міжнародныя рэзервныя актывы Беларусі выраслі на 6,7%

08.05.2010 15:30
Архив Редакция

Міжнародныя рэзервныя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ, павялічыліся за першыя чатыры месяцы цяперашняга года на 6,7% да 6,03 млрд. даляраў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка. Міжнародныя рэзервныя актывы краіны ў нацыянальным азначэнні павялічыліся за студзень-красавік на 8,8% (на 524,1 млн.) да 6,5 млрд. даляраў.

Паводле методыкі МВФ міжнародныя рэзервы Беларусі вызначаюцца як высокаліквідныя замежныя актывы, якія складаюцца з манетарнага золата, спецыяльных правоў запазычання краіны ў МВФ, рэзервнай пазіцыі рэспублікі ў МВФ і валютных рэзерваў, перадае БелТА.

Яны могуць быць аператыўна скарыстаны для правядзення інтэрвенцый на валютных рынках для стабілізацыі курсу нацыянальнай валюты, фінансавання ўрадам імпарту тавараў і паслуг, разлікаў па пагашэнні і абслугоўванні знешняга дзярждоўгу, а таксама для іншых мэтаў.

У структуры міжнародных рэзерваў Беларусі на першага траўня найбольшую ўдзельную вагу займалі рэзервныя актывы ў замежнай валюце (3,35 млрд. даляраў, ці 51,6%) і каштоўныя металы і камяні (1,22 млрд. даляраў, ці 18,9%).

За першыя чатыры месяца 2010 года актывы ў замежнай валюце павялічыліся на 32,7%, аб’ём каштоўных металаў і камянёў — на 8%. Іншыя актывы складаюць 1,91 млрд. даляры, ці 29,5%. У студзені-красавіку яны скараціліся на 17%.

Місія МВФ з 12 па 25 траўня абмяркуе ў Мінску перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю

Місія МВФ па пытаннях перспектываў супрацоўніцтва фонду з Беларуссю 12 траўня пачне працу ў Мінску, паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі. Місію Міжнароднага валютнага фонду ўзначаліць Крыс Джарвіс.

Чакаецца, што падчас перамоваў з уладамі будуць закрануты пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, грашова-крэдытнай і падатковай палітыкі. Таксама будуць абмеркаваны перспектывы і формы далейшага супрацоўніцтва з МВФ.

Как вам новость?
Головоломки