МЗС абяцае замежным інвестарам камфортную працу

27.05.2010 16:34
Архив Редакция

Замежнаму інвестару стане камфортней працаваць у Беларусі пры стварэнні Нацыянальнага агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі. Такое меркаванне выказаў дырэктар дэпартаменту замежнаэканамічнай дзейнасці міністэрства замежных спраў Беларусі Валеры Садоха, каментуючы ўказ №273 аб стварэнні ў Беларусі дзяржаўнай установы "Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі".

«Мы атрымлівалі сігналы ад нашых пасольстваў за мяжой пра тое, што замежны інвестар неяк губляецца, трапляючы ў Беларусь, не ведае, куды яму ісці. Цяпер некалькі ведамстваў адначасова курыруюць пытанні замежных інвестыцый. У нас міністэрства эканомікі адказвае за замежныя інвестыцыі, дзейнічае Нацыянальнае інвестыцыйнае агенцтва, якое знаходзіцца ў падначаленні мінэканомікі. За гэтыя пытанні адказвае таксамаі і МЗС. Акрамя таго, выканкамы займаюцца рэгістрацыяй СП і ІП», — расказаў Валеры Садоха, перадае БелТА.
Па словах дырэктар дэпартаменту замежнаэканамічнай дзейнасці МЗС, усё гэта не дадавала ўпэўненасці інвестарам у тым, што іх чакаюць у Беларусі. «У такой сітуацыі таксама складана ўдасканальваць заканадаўчую базу, — адзначыў Валер Садоха. — Таму што, калі б было адно ведамства, была б зваротная сувязь з інвестарам, удасканальвалася б нарматыўная база ў галіне прыцягнення замежных інвестыцый, тым больш гэта звязана і з прыватызацыяй».
«Цяпер замежнаму інвестару ў Беларусі будзе прасцей працаваць. У Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі ён будзе канкрэтна казаць пра свой праект і нават зможа падбіраць пляцоўкі для сваіх аб’ектаў. Гэта важны элемент, які будзе спрыяць павышэнню іміджу Беларусі з пункту гледжання прывабнасці для замежных інвестараў», — падкрэсліў дырэктар дэпартаменту МЗС.

Как вам новость?