МЗС адмовіўся каментаваць затрыманне шведскага дыпламата

23.06.2011 14:42
Архив Редакция

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных 23 чэрвеня на брыфінгу адмовіўся каментаваць сітуацыю з затрыманнем шведскага пасла падчас разгону акцыі пратэсту 22 чэрвеня. "Мы не маем афіцыйнай інфармацыі па дадзеным пытанні, таму казаць аб затрыманні нельга", — сказаў ён.

«У любым выпадку такога роду інцыдэнты вырашаюцца з улікам двух прынцыпаў: па-першае, прывілеі і імунітэты дыпламатаў, якія прадстаўляюцца ім у рамках Венскай канвенцыі, бясспрэчныя; па-другое, дыпламаты ў краінах знаходжання абавязаны выконваць законы гэтых краін», — адзначыў Андрэй Савіных, паведамілі ў МЗС.

Прэс-сакратар таксама павіншаваў Майру Мору і Андрэса Херкеля з іх прызначэннем адпаведна кіраўніком офіса ЕС у Мінску і новым дакладчыкам ПАРЕ па Беларусі. «Беларусь нацэлена на канструктыўны і раўнапраўны дыялог з гэтымі структурамі. Мы хацелі б павіншаваць высокіх прадстаўнікоў з гэтым прызначэннем і запэўніць у тым, што беларускі бок зробіць усё, што ад яго залежыць, каб нашае ўзаемадзеянне развівалася ў канструктыўным ключы», — заявіў ён.

Андрэй Савіных таксама заклікаў еўрапейскіх партнёраў «вярнуцца да нармальнага канструктыўнага дыялогу, які магчымы толькі на ўмовах узаемнай павагі і бесстароннасці». Па яго словах, дадзенае ўмова з’яўляецца «ключавым для ўрэгулявання ўсіх існых рознагалоссяў і праблем».
 
«Рэспубліка Беларусь ніколі не выступала ініцыятарам эскалацыі напружанасці ў нашых адносінах. Мы і далей будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб вярнуць сітуацыю ў прававое рэчышча і ў рэчышча нармальнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва. Аднак у выпадку неабходнасці магчыма выкарыстанне мер у адказ. У выпадку прыняцця якіх-небудзь рашэнняў вы будзеце праінфармаваныя», — сказаў прэс-сакратар беларускага МЗС.

Как вам новость?