МЗС Аўстрыі заклікала кіраўніцтва Беларусі забяспечыць сумленныя выбары

07.10.2010 15:03
Архив Редакция

Кіраўнік міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыі Міхаэль Шпіндэлегер лічыць, што кіраўніцтва Беларусі павінна забяспечыць правядзенне ў рэспубліцы сумленных і свабодных прэзідэнцкіх выбараў.

«Мы заклікаем беларускае кіраўніцтва забяспечыць пазітыўнае асяроддзе напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у снежні, каб галасаванне магло прайсці свабодна і сумленна ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ», — адзначыў аўстрыйскі міністр, перадаюць РИА «Новости».

«Аўстрыя і Еўрасаюз віталі б больш цесныя адносіны з Беларуссю, аднак для гэтага Мінск павінен быць гатовы апраўдаць пэўныя надзеі, у прыватнасці, у галіне правоў чалавека і дэмакратычнага развіцця», — сказаў Міхаэль Шпіндэлегер.

Как вам новость?
Головоломки