МЗС: Беларусь будзе супрацоўнічаць з Германіяй у сферы энергетыкі

05.10.2010 11:28
Архив Редакция

Беларусь лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Германіяй у энергетычнай галіне. Перш за ўсё, гэта тычыцца альтэрнатыўнай энергетыкі, дзе Нямеччына валодае перадавымі тэхналогіямі. Ужо ёсць канкрэтныя вынікі і прыклады ўзаемавыгаднай кааперацыі ў гэтай сферы, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства адзначыў важнасць таго, што штогод праходзіцца паседжанне беларуска-нямецкай рады эканамічнага супрацоўніцтва. Рэгулярна сустракаюцца міністры замежных спраў дзвюх краін. Па словах Сяргея Алейніка, важкі ўнёсак у развіццё двухбаковага дыялогу робіць традыцыйны мінскі форум, для ўдзелу ў якім у 2010 годзе ў Беларусь, як чакаецца, прыбудзе прадстаўнік германскага ўрада, перадае БелТА.

Сяргей Алейнік выказаў надзею на тое, што станоўчая дынаміка беларуска-германскага эканамічнага супрацоўніцтва захаваецца і ў далейшым. Беларускі бок будзе прыкладаць для гэтага ўсе намаганні, запэўніў намеснік кіраўніка МЗС.

«Мы і надалей разлічваем на падтрымку германскага боку пры ажыццяўленні эканамічных і грамадскіх рэформаў у нашай краіне, а таксама ў вельмі важным пытанні спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, які абмяжоўвае свабоду перамяшчэння нашых грамадзян», — падкрэсліў Сяргей Алейнік.

Намеснік кіраўніка МЗС выказаў упэўненасць, што «нашы сумесныя намаганні, накіраваныя на развіццё і актывізацыю двухбаковага дыялогу на ўсіх узроўнях, прывядуць да больш цеснага супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Германіі ў мірнай, стабільнай і квітнеючай Еўропе без раздзяляльных ліній».

Как вам новость?
Головоломки