МЗС: Беларусь і ЕС пакуль не гавораць пра бязвізавы рэжым

20.06.2011 16:31
Архив Редакция

Беларусь пакуль не разглядае магчымасць устанаўлення бязвізавага рэжыму з Еўрапейскім саюзам. "У парадак дня нашых адносін з Еўрасаюзам мэта бязвізавага перамяшчэння ў двухбаковым парадку пакуль не ўключана. Мы зараз канцэнтруемся на тэме малога памежнага руху", — растлумачыў 20 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Маскве міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Сяргей Мартынаў адзначыў, што ў пытанні малога памежнага руху з краінамі Еўрасаюза дасягнуты прагрэс. У прыватнасці, Беларусь падпісала двухбаковыя пагадненні з усімі суседнімі краінамі-сябрамі ЕС. Дадзеныя пагадненні ўжо ратыфікаваны беларускім парламентам, аднак, як адзначыў Сяргей Мартынаў, з боку некаторых суседніх дзяржаў пытанне іх ратыфікацыі яшчэ застаецца адкрытым.

Міністр замежных спраў паведаміў, што ў Беларусі вядзецца тэхнічная праца па практычнай рэалізацыі падпісаных пагадненняў. Па словах Сяргея Мартынава, малы памежны рух дазволіць істотна змяніць жыццё мільёна чалавек па абодва бакі межаў.

Как вам новость?