МЗС: Беларусь гатовая да канструктыўнага дыялогу з ЗША

05.11.2010 16:50
Архив Редакция

Намеснік начальніка ўпраўлення знешнепалітычнага аналізу міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Шупляк заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў нармальных адносінах з ЗША і гатова да канструктыўнага дыялогу. Галоўнай жа ўмовай эфектыўнага супрацоўніцтва паміж краінамі прадстаўнік беларускага МЗС назваў раўнапраўнае партнёрства.

Па словах Андрэя Шупляка, Беларусь і ЗША аб’ядноўваюць агульныя інтарэсы ў кантэксце супрацьстаяння сучасным глабальным выклікам: міжнароднаму тэрарызму, наркатрафіку, адмыванню грошай і гандлю людзьмі. Акрамя таго, перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва паміж краінамі, на думку прадстаўніка МЗС Беларусі, магло б таксама стаць эканамічнае, энергетычнае, навуковае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў сферы сельскай гаспадаркі і аховы здароўя, перадае БелТА.

Аднак Андрэй Шупляк адзначыў, што актывізацыі ўзаемадзеяння паміж краінамі перашкаджаюць аднабаковыя санкцыі, уведзеныя ЗША. Іх адмена, на думку прадстаўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства, дазволіла б адкрыць магчымасці выніковага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па самым шырокім коле пытанняў.

МЗС: ЕС — прыярытэт у знешняй палітыцы Беларусі

У той жа час, галоўным знешнепалітычным прыярытэтам для Беларусі, які абумоўлены дынамікай міжнароднага становішча, Андрэй Шупляк назваў адносіны з бліжэйшымі суседзямі, у тым ліку з Еўрапейскім саюзам. «Выхадцы з Беларусі ўнеслі неацэнны ўклад у фармаванне вялікай еўрапейскай цывілізацыі. Мы і сёння хочам граць актыўную ролю ў агульнаеўрапейскіх працэсах», — сказаў Андрэй Шупляк.

«Шчыра імкнучыся да канструктыўных адносінах з Еўрасаюзам, мы мае права разлічваць на ўзаемнасць. Спадзяемся, што прагматызм і здаровы сэнс усё больш будуць пераважаць у падыходах Бруселю да нашай краіны, і ЕС скарыстаецца перавагамі супрацоўніцтва з намі для пабудовы адзінай Еўропы без абмежавальных бар’ераў. Гэта цалкам адпавядала б нашай сённяшняй лініі па выбудоўванні адносінаў з Еўрасаюзам», — заявіў прадстаўнік беларускага МЗС.

МЗС: міжнародную лінію Беларусь вызначае самастойна

Гаворачы аб знешняй палітыцы Беларусі ў цэлым, Андрэй Шупляк падкрэсліў, што ў цяперашні час сваю міжнародную лінію Беларусь вызначае самастойна, «тут, у Мінску, а не ў Маскве, Бруселі ці Вашынгтоне».

«Мы зусім не з’яўляемся ідэалістамі, калі гаворым аб самастойнасці або незалежнасці. Ва ўмовах глабалізацыі існаванне абсалютна незалежнай дзяржавы немагчымае. Але гаворка ідзе пра тое, як выбудаваць адносіны з шырокім колам партнёраў, у тым ліку вельмі ўплывовых, захаваўшы не толькі суверэнітэт, але і магчымасць самастойна прымаць рашэнні па ключавых унутры-і знешнепалітычных пытаннях. Ці можам мы сцвярджаць, што выйшлі на такі ўзровень самастойнасці? Думаю, што так», — заявіў Андрэй Шупляк.

Намеснік начальніка ўпраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС таксама адзначыў, што Беларусь не мае намеру адыходзіць ад адносінаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва з Расіяй. Па яго словах, Беларусь «даражыць высокім узроўнем стратэгічнага супрацоўніцтва з Расіяй».

МЗС: на Беларусь бессэнсоўна ціснуць

«Так, сёння па ініцыятыве Масквы нашы адносіны становяцца ўсё больш прагматычнымі. У той жа час мы перакананыя, што кропак судотыку ў нас па-ранейшаму несувымерна больш, чым спрэчных пытанняў», — падкрэсліў прадстаўнік беларускага МЗС.

«Галоўнае, каб нашае партнёрства і надалей выбудоўвалася на прынцыпах, якія ляжаць у аснове любых міждзяржаўных адносінаў: безумоўнага захавання суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, раўнапраўя і ўзаемнай павагі. А ціснуць на нас бессэнсоўна», — заявіў Андрэй Шупляк.

Как вам новость?
Головоломки