МЗС: Беларусь гатовая падпісаць дакументы па АЭП да канца года

19.11.2010 08:57
Архив Редакция

Начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных удакладніў заяву прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага аб тым, што Адзіная эканамічная прастора РБ, Расіі і Казахстана можа быць створана 1 студзеня 2011 года. Па словах прэс-сакратара міністэрства, стварэнне АЭП ў трохбаковым фармаце сапраўды плануецца з 1 студзеня 2012 года, але для Беларусі яно можа запрацаваць раней.

«Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў аб тым, што Рэспубліка Беларусь будзе гатовая падпісаць асноўныя пагадненні, якія фармуюць Адзіную эканамічную прастору і ратыфікаваць іх да канца бягучага года. Такім чынам, увесь пакет пагадненняў для Рэспублікі Беларусь уступіць у сілу з 1 студзеня наступнага года», — растлумачыў Андрэй Савіных.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства, дадзены крок зробіць Рэспубліку Беларусь лідарам інтэграцыйнага працэсу ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы.

«Мы разлічваем, што нашыя партнёры — Казахстан і Расія — рушаць следам за нашым прыкладам і ў максімальна кароткія тэрміны завершаць аналагічныя працэсы ў сваіх краінах, пасля чаго Адзіная эканамічная прастора ўступіць у сілу», — дадаў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі.

Как вам новость?