МЗС: Беларусь можа пашырыць спіс "неўязных" еўрапейцаў

26.05.2011 13:27
Архив Редакция

Прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных 26 траўня паведаміў аб магчымым пашырэнні спісу неўязных на тэрыторыю Беларусі. Па словах прадстаўніка МЗС, у якасці зваротнай рэакцыі на пашырэнне візавых і эканамічных санкцый Еўрапейскім саюзам у адносінах да Беларусі ў спіс неўязных могуць унесці шэраг замежных чыноўнікаў.

Як паведамляў Тэлеграф, 23 траўня, кіраўнікі МЗС краін ЕС пашырылі «чорны спіс» беларускіх афіцыйных асоб, у адносiнах да якiх прадугледжваюцца абмежавальныя меры, у тым ліку замарожванне рахункаў і забарона на ўезд у Еўрасаюз. У цяперашні час візавыя абмежаванні дзейнічаюць у дачыненні да 190 прадстаўнікоў афіцыйнага Мінску.

Акрамя таго, ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць прадпрыемстваў «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне» («БелОМА») і «Белтэхэкспарт». Новыя абмежаванні тычацца кампаній, якія працуюць з Іранам, Паўночнай Карэяй і Сірыяй — у прыватнасці, прадаюць ім тэхналогіі, звязаныя з выпускам ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама балістычных ракетных сістэмаў. Міністэрству замежных спраў Беларусі прычыны распаўсюджвання аднабаковых санкцый ЗША на беларускія прадпрыемствы не зразумелыя.

Па матэрыялах БелаПАН

Как вам новость?
Головоломки