МЗС: Беларусь настойвае на ўступленні ў СГА у складзе Мытнага саюза

29.10.2010 13:51
Архив Редакция

Беларусь настойвае на уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) краін, якія ўваходзяць у Мытны саюз (Беларусі, Казахстана і Расіі), адзінай мытнай тэрыторыяй. Пра гэта 29 кастрычніка заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка.

«У нас ёсць адзін сур’ёзны дакумент — рашэнне кіраўнікоў урадаў аб тым, што мы ўступаем у СГА адзінай мытнай тэрыторыяй», — цытуе намесніка кіраўніка МЗС Беларусі РИА «Новости».

Так, у чэрвені 2009 года кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Казахстана і Расіі апавясцілі кіраўніцтва СГА аб уступленні ў арганізацыю ў якасці адзінай мытнай тэрыторыі. Пасля гэтага з прадстаўнікамі СГА былі праведзены кансультацыі, па выніках якіх было прынята рашэнне адмовіцца ад падобнай ідэі і ўступаць паасобку, але ўзгадняць параметры ўступлення ў арганізацыю.

Па словах экспертаў, гэта звязана з рознай ступенню гатоўнасці краін Мытнага саюза да ўступлення ў СГА. У кастрычніку 2009 года было абвешчана, што Беларусь, Казахстан і Расія адновяць перамовы аб далучэнні да СГА паасобку, але на ўзгодненых пазіцыях.

Как вам новость?