МЗС: Беларусь не будзе публікаваць спісы неўяздных

31.03.2011 13:56
Архив Редакция

Беларусь не будзе публікаваць спісы неўяздных еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў. Пра гэта 31 сакавіка заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных. "Публікавацца спісы не будуць, а канкрэтную інфармацыю персоны могуць атрымаць пры звароце за беларускай візай", — сказаў ён.

Па словах Андрэя Савіных, пазіцыя беларускага боку па дадзеным пытанні застаецца нязменнай. «МЗС не называў ніякіх колькасных параметраў спісу і ён не з’яўляецца люстраным адлюстраваннем спісу, падрыхтаванага ЕС», — нагадаў прадстаўнік ведамства, паведамляе БелТА.
МЗС: закрыццё офіса АБСЕ у Мінску не знізіць ўзровень супрацоўніцтва Беларусі з арганізацыяй
Прэс-сакратар МЗС таксама заявіў, што закрыццё офіса АБСЕ у Мінску не знізіць узровень супрацоўніцтва краіны з гэтай арганізацыяй. Больш за тое, Беларусь разлічвае на далейшую інтэнсіфікацыю адносінаў з АБСЕ, растлумачылі ў МЗС.
«Мы ўжо неаднаразова заяўлялі аб тым, што Рэспубліка Беларусь плануе развіваць супрацоўніцтва з АБСЕ па ўсіх напрамках праграмнай дзейнасці арганізацыі. Прысутнасць назіральнікаў АБСЭ за судовымі працэсамі пацвярджае гэта», — заявіў Андрэй Савіных.
МЗС: краіны Мытнага саюза вырашаюць пытанне аб уніфікацыі пашпартна-візавага рэжыму
Андрэй Савіных таксама пацвердзіў інфармацыю аб тым, што краіны Мытнага саюза вырашаюць пытанне аб уніфікацыі пашпартна-візавага рэжыму. У дадзены момант ствараецца група экспертаў, якая вызначыць пытанні, што могуць увайсці ў сферу працэсаў уніфікацыі.
«Цяжка меркаваць, якія будуць вынікі гэтай працы, але хутчэй за ўсё, гэта закране пытанні рэжыму знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі трох краін. Эксперты могуць разгледзець пытанні, звязаныя з выкарыстаннем замежнай працоўнай сілы на тэрыторыі краін Мытнага саюза. Таксама могуць быць разгледжаны пытанні уніфікацыі правілаў і ўмоў выдачы віз», — паведаміў Андрэй Савіных.
Прадстаўнік МЗС таксама не выключыў магчымасці разгляду пытанняў, якія тычацца уніфікацыі візавых рэжымаў з трэцімі краінамі. «Але для таго, каб гаварыць больш падрабязна па дадзенай тэме, варта даць магчымасьць экспэртам напрацаваць неабходны практычны вынік», — дадаў Андрэй Савіных.
Як ужо перадаваў Тэлеграф, міністэрства замежных спраў Беларусі падрыхтавала меры ў адказ на візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС і ЗША, уведзеныя ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. У спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь ўвайшлі асобы, якія «робяць дэструктыўныя дзеянні ў дачыненні да Беларусі і наносяць шкоду міжнароднаму супрацоўніцтву».
Акрамя таго, у адказ на санкцыі Захаду беларускія ўлады ўзмоцняць кантроль за незаконным фінансаваннем на тэрыторыі Беларусі палітычнай дзейнасці праз замежныя грамадска-палітычныя аб’яднанні і фонды, а таксама іх прадстаўніцтвы.

Как вам новость?
Головоломки