МЗС: Беларусь падрыхтавала санкцыі ў адказ супраць ЕС і ЗША

22.03.2011 12:01
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі падрыхтавала меры ў адказ на візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС і ЗША, уведзеныя ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. У спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь ўвайшлі асобы, якія "робяць дэструктыўныя дзеянні ў дачыненні да Беларусі і наносяць шкоду міжнароднаму супрацоўніцтву".

Акрамя таго, у адказ на санкцыі Захаду беларускія ўлады ўзмацняюць кантроль за незаконным фінансаваннем на тэрыторыі Беларусі палітычнай дзейнасці праз замежныя грамадска-палітычныя аб’яднанні і фонды, а таксама іх прадстаўніцтвы, распавёў 22 сакавіка начальнік упраўлення інфармацыі МЗС РБ Андрэй Савіных.

У той жа час, паводле яго слоў, Беларусь будзе працягваць кантакты з заходнімі партнёрамі, аднак візіты еўрапейскіх і амерыканскіх дэлегацый палітычнага ўзроўню ў нашу краіну будуць ажыццяўляцца пры наяўнасці запрашэння ад органаў заканадаўчай і выканаўчай улады Беларусі.

«Рэспубліка Беларусь пакідае за сабой права абмежавальныя мерапрыемствы ў адказ у парадку рэагавання на іншыя дзеянні ЕС і ЗША. Разам з тым, Рэспубліка Беларусь застаецца адкрытай для аднаўлення канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

Як раней паведаміў Тэлеграф, 21 сакавіка ЕС прыняў рашэнне пашырыць спіс неўязных беларускіх службоўцаў, «у сувязі з пагаршэннем сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі».

З 2 лютага ў дачыненні да 158 беларускіх чыноўнікаў дзейнічаюць візавыя санкцыі ЕС. Асобам, уключаным у спіс (у тым ліку прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку), забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Акрамя таго, у дачыненні да 157 чалавек з дадзенага спісу былі ўведзеныя таксама эканамічныя санкцыі — ЕС замарозіў усе актывы і эканамічныя рэсурсы, якімі валодаюць гэтыя людзі, якімі яны распараджаюцца ці якія яны кантралююць.

Как вам новость?
Головоломки