МЗС: Беларусь разлічвае вярнуцца ў сістэму прэферэнцый Еўрасаюза

15.03.2010 13:02
Архив Редакция

Беларусь разлічвае на вяртанне ў Абагульненую сістэму прэферэнцый Еўрасаюза ў 2010 годзе. Пра гэта заявіў 15 сакавіка намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі.

Працэс вяртання Беларусі ў Абагульненую сістэму прэферэнцый звязаны з дыялогам паміж Беларуссю і Міжнароднай арганізацыі працы. «Гэты дыялог не перапыняецца. Еўракамісія звязвае вынікі гэтага дыялогу з пачаткам адмены абмежаванняў, звязаных з выключэннем Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый», — адзначыў Валерый Варанецкі, паведамляе БелТА..

Беларускія ўлады спадзяюцца, што перашкоды, якія існуюць на шляху вяртання краіны ў Абагульненую сістэму прэферэнцый ЕС, будуць пераадолены. «Цяжка сказаць, калі гэта адбудзецца. Мы разлічваем, што ва ўмовах звычайнага, давернага дыялогу гэта можна было б ажыццявіць сёлета», — заявіў намміністра.

У 2003 годзе Адміністрацыйная рада МАП пачала расследаванне скаргі незалежных беларускіх прафсаюзаў пра парушэнне іх правоў з боку ўлад. Адмысловая камісія пацвердзіла факты парушэння правоў працаўнікоў. У выніку ў 2007 годзе за парушэнні правоў прафсаюзаў Беларусь была выключана з Абагульненай сістэмы прэферэнцый Еўрасаюза.

Как вам новость?
Головоломки