МЗС: Беларусь рыхтуецца "прапарцыйна" адказаць ЕС

01.02.2011 09:08
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі са шкадаваннем успрыняло рашэнне Рады Еўрапейскага саюза аб увядзенні санкцый у дачыненні да беларускага кіраўніцтва. У афіцыйнай заяве МЗС, апублікаванай 31 студзеня, адзначаецца, што Беларусь вымушана "пайсці на прапарцыйныя і адэкватныя па змесце меры, якія будуць накіраваны на ўмацаванне суверэнітэту Беларусі". 

«Напружанасць у адносінах з Еўрапейскім саюзам — гэта не наш выбар», — падкрэслілі ў МЗС. Супрацоўнікі знешнепалітычнага ведамства Беларусі перакананыя, што падобны падыход, да якога вырашыла звярнуцца Еўропа, не прывядзе да слушных высноў. Акрамя таго, МЗС Беларусі ўспрыняло рашэнне ЕС як «прамое ўмяшанне ў справы суверэннай дзяржавы».

У МЗС Беларусі лічаць, што прынятае Радай ЕС рашэнне «будуецца на адкрытым замоўчванні ініцыятыўных агрэсіўных дзеянняў і гвалту з боку дэманстрантаў, якія выявіліся ў спробе захопу будынка ўрада і парламента Беларусі 19 снежня 2010 года пасля прэзідэнцкіх выбараў».

«Селектыўнае і прадузятае тлумачэнне ў заключэннях ЕС вынікаў міжнароднага назірання за выбарамі ў Беларусі накіравана на ігнараванне яснага волевыяўлення беларускага народа», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве МЗС.

МЗС: ЕС заахвочвае беззаконне і экстрэмізм у асобе беларускай апазіцыі

«Закладзеная ў заключэннях Еўрапейскага саюза логіка падрывае давер і з непазбежнасцю вядзе да дзеянняў, што разбураюць перспектыву агульнай для усходу і захаду нашага кантынента мэты — фармавання Еўропы без раздзяляльных ліній. Ствараючы штучныя перашкоды на ўзроўні міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, Еўрасаюз пазбаўляе сябе магчымасці спрыяць у канструктыўным ключы сацыяльна-грамадскiм пераўтварэнням у Беларусі. Непрыкрытае імкненне апраўдаць небяспечныя для грамадства парушэнні часткай апазіцыйных сілаў законааў на справе ўспрымаецца як заахвочванне звонку беззаконня і экстрэмізму. Гэтая практыка перашкаджае фармаванню ў грамадскіх арганізацый адказнай грамадзянскай пазіцы, якая зыходзіць з інтарэсаў краіны», — адзначылі ў МЗС.

Асаблівую заклапочанасць кіраўніцтва беларускага знешнепалітычнага ведамства выклікае той факт, што рэакцыя ЕС на сітуацыю ў Беларусі «абсалютна несупастаўная» з больш жорсткімі дзеяннямі урадаў у некаторых іншых дзяржавах еўрапейскага рэгіёну. «Такія ашаламляльныя падвойныя стандарты пазбаўляюць сэнсу рыторыку ЕС аб «еўрапейскіх каштоўнасцях», — заявілі ў МЗС Беларусі.

У сувязі з гэтым Беларусь заклікала ЕС «сысці ад логікі супрацьстаяння і неабдуманых спроб разбурыць выбудаванае нялёгкімі сумеснымі намаганнямі канструктыўнЫ змест узаемаадносін, якому няма разумнай альтэрнатывы».

МЗС: ціск на Беларусь — бесперспектыўны

У МЗС Беларусі запэўнілі, што краіна захавае «паслядоўны курс на паступальную мадэрнізацыю і рэфармаванне дзяржаўных інстытутаў, развіццё грамадскага дыялогу і грамадзянскай супольнасці, якія адпавядаюць патрэбам краіны». Ціск на Беларусь, на думку МЗС, перспектывы не мае.

«Мы — за ўмацаванне партнёрскіх адносін з Еўрапейскім саюзам. За адкрыты, сумленны і паважлівы дыялог і раўнапраўнае супрацоўніцтва, без дыскрымінацыі і «падвойных стандартаў», — рэзюмавалі ў МЗС.

Как вам новость?
Головоломки