МЗС: Беларусь і Украіна якасна замацавалі двухбаковыя сувязі

01.09.2010 12:14
Архив Редакция

За гады незалежнасці Беларусь і Украіна "не проста захавалі, але прымножылі і якасна замацавалі двухбаковыя сувязі". Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка на адкрыцці ўрачыстага прыёму і канцэрту з нагоды Дня незалежнасці Украіны. Па яго словах, краіны маюць вялізны патэнцыял і ўсе магчымасці для развіцця шматгранных адносінаў.

«Залог паспяховай рэалізацыі — гэта добрая воля нашых краінаў і традыцыі дружбы паміж народамі», — заявіў Андрэй Еўдачэнка. Ён таксама адзначыў, што паміж краінамі актыўна развіваецца палітычны дыялог, эканамічныя адносіны, дзелавыя і міжасобасныя кантакты, перадае БелаПАН.
 
Амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны пацвердзіў, што за 19 гадоў незалежнасці краіны актыўна супрацоўнічалі паміж сабой, наладзілі «добрасумленныя і ўзаемавыгадныя стасункі».

Как вам новость?