МЗС: Беларусь і Украіна могуць восенню вырашыць пытанне дэмаркацыі мяжы

08.09.2010 15:39
Архив Редакция

Пытанне аб абмене ратыфікацыйнымі граматамі аб дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны можа быць вырашана ў верасні гэтага года. Пра гэта 8 верасня паведаміў па выніках трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі, Літвы і Украіны міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Па словах міністра, пытанне аб абмене ратыфікацыйнымі граматамі аб дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны абмяркоўваецца ў рамках працоўнай групы на ўзроўні першых віцэ-прэм’ераў урадаў дзвюх краінаў, перадае БелТА.

Сяргей Мартынаў адзначыў, што ў другой палове верасня плануецца іх сустрэча. «Ад вынікаў гэтай сустрэчы будзе залежаць адказ на гэтае пытанне», — канстатаваў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Как вам новость?
Головоломки