МЗС: Беларусь "вымушана і часова" адклікала пасла з Бішкека

14.05.2010 09:24
Архив Редакция

Начальнік упраўлення інфармацыі міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных паведаміў, што Беларусь адклікала свайго амбасадара ў Кыргызстане Віктара Дзенісенка. Па словах прадстаўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства, гэта была "вымушаная мера", якая "носіць часовы характар".

«Мы пайшлі на гэты крок праз пагрозу жыццю і здароўю нашых супрацоўнікаў. Гэтая пагроза зыходзіць ад экстрэмісцкіх элементаў, якія знаходзяцца па-за якім-небудзь кантролем», — растлумачыў Андрэй Савіных і дадаў, што астатнія супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Бішкеку таксама адкамандзіраваны ў распараджэнне цэнтральнага апарата МЗС.
Па словах прадстаўніка МЗС Беларусі, «як толькі сітуацыя нармалізуецца, беларускія дыпламаты вернуцца да выканання сваіх абавязкаў у краіне знаходжання», перадае прэс-служба беларускага замежнапалітычнага ведамства.
«Хачу падкрэсліць, што гэтае рашэнне не звязан ні з якімі іншымі фактарамі, акрамя меркаванняў бяспекі», — заявіў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі.
Як раней паведаміў Тэлеграф, бацькі загінулых у красавіцкіх беспарадках у Кыргызстане 13 траўня правялі пікет каля будынка пасольства Беларусі ў Бішкеку. Яны запатрабавалі ў беларускага боку выдачы прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева.
«Лукашэнка, абараняючы забойцу Бакіева, апускаецца ніжэй за ягоны ўзровень», «Прэзідэнты краін, якія аказваюць садзейнічанне ва ўцёках Бакіева: Патрабуем вярнуць яго назад», «Бакіеў, будзь мужчынам, лепш застрэлься», «Маці загінулых герояў: Праклінаем забойцаў, хай пад вамі гарыць зямля», «Часовы ўрад! Дзе вашы абяцанні па паімцы злачынцаў?», — такія лозунгі змяшчаліся на плакатах, якія прынеслі з сабой мітынгоўцы.

Как вам новость?
Головоломки