МЗС: і Беларусь, і ЗША хочуць новага ўзроўню адносін

03.12.2010 10:05
Архив Редакция

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заявіў 2 снежня, што Мінск і Вашынгтон выказваюць ўзаемнае жаданне вывесці двухбаковыя адносіны на новы ўзровень. Па словах кіраўніка МЗС, пра гэта ішла размова на яго сустрэчы ў Астане з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан, якая прайшла ў рамках саміту Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Беларускі міністр распавёў, што абмяркоўваў са сваёй амерыканскай калегай не толькі ядзерную праблематыку. Сяргей Мартынаў паведаміў, што Беларусь і ЗША хочуць наладзіць узаемадзеянне паміж дзяржавамі-вытворцамі, транзіцёрамі і спажыўцамі энергіі, а таксама дасягнуць новых параметраў у двухбаковых адносінах, па якіх можна было гарманізаваць і сумяшчаць інтарэсы, перадае БелТА.

«Абмяркоўваліся тыя магчымасці, якія варта было б рэалізаваць ў двухбаковых адносінах. Пры гэтым абодва бакі досыць аптымістычна выказаліся стасоўна такіх магчымасцяў», — падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.

«Нашы адносіны былі няпростымі, па-свойму яшчэ такімі і застаюцца, але тое, што мы змаглі дамовіцца аб такіх важных кампанентах, кажа аб тым, што мы можам і павінны працаваць разам больш», — лічыць кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Как вам новость?
Головоломки