МЗС Беларусі абвяргае паведамленні аб захопе амбасады ў Пецярбургу

29.09.2010 17:25
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі аспрэчвае інфармацыю аб захопе аддзялення беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбургу групай анархістаў. Раней паведамлялася, што апоўдні 29 верасня чатыры анархісты прыйшлі ў будынак беларускай дыпмісіі і абвясцілі аб яго акупацыі.

Як перадаваў Тэлеграф, раней паведамлялася аб тым, што расійскія анархісты запатрабавалі вызвалення сваіх беларускіх таварышаў, арыштаваных у пачатку верасня пасля здарэння на тэрыторыі расійскай амбасады ў Мінску. Як паведамляў расійскі сайт «Фантанка.ру», праз паўгадзіны пасля «захопу» дыпмісіі, актывісты пакінулі будынак посольста. Іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў 76 аддзел Цэнтральнага РУУС Санкт-Пецярбурга.

Па матэрыялах БелаПАН.

Как вам новость?
Головоломки