МЗС Беларусі яшчэ не распрацаваў санкцыі ў адказ супраць ЕС

10.02.2011 15:38
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі пакуль яшчэ не распрацавала меры ў адказ супраць візавых санкцый Еўрапейскага саюза, уведзеных у дачыненні да 158 беларускіх чыноўнікаў. "Калі ідэя гэтых мераў з'явіцца, мне паведамяць, і я гэтую інфармацыю абнародуюць", — запэўніў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. 

Па словах Андрэя Савіных, зваротныя крокі афіцыйнага Мінску будуць выпрацаваны пасля таго, як эксперты знешнепалітычнага ведамства уважлівым чынам прааналізуюць і ацэняць змест мераў, прынятых ЕС і ЗША, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней перадаваў Тэлеграф, міністэрства замежных спраў Беларусі са шкадаваннем успрыняло рашэнне Рады Еўрапейскага саюза аб увядзенні санкцый у дачыненні да беларускага кіраўніцтва. У афіцыйнай заяве МЗС, апублікаванай 31 студзеня, адзначаецца, што Беларусь вымушана «пайсці на прапарцыйныя і адэкватныя па змесце меры, якія будуць накіраваны на ўмацаванне суверэнітэту Беларусі».

Рашэнне аб увядзенні візавых санкцыяў у дачыненні да Беларусі было прынята кіраўнікамі МЗС краін ЕС 31 студзеня ў Брусэлі на паседжанні Рады Еўрасаюза па замежных справах. ЕС прыняў рашэнне замарозіць усе актывы і эканамічныя ресурсы 157 прадстаўнікоў уладаў Беларусі, а таксама ўвесці візавыя санкцыі ў дачыненні да 158 чыноўнікаў.

Как вам новость?
Головоломки