МЗС Беларусі нагадаў Расіі пра дамоўленасці па ўступленні ў СГА

28.04.2010 10:40
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі, каментуючы заяву першага віцэ-прэм'ера РФ Ігара Шувалава пра тое, што Расія мае намер уступаць у СГА самастойна, нагадала пра дамоўленасці па сінхранізацыі працэсу ўступлення ў СГА краін-удзельніц Мытнага саюза. "Ёсць дамоўленасці на вышэйшым узроўні пра сінхранізацыю працэсу ўступлення ў СГА", — сказаў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Па словах прадстаўніка міністэрства, на сённяшні дзень «гэты падыход рэалізуецца на практыцы», перадае Інтэрфакс.

Шувалаў: прэзідэнты краін-удзельніц Мытнага саюза самі вырашаць, як уступаць у СГА

Рашэнне пра тое, ці ўступаць у СГА ўсім разам ці па асобку, будуць прымаць прэзідэнты трох краін-удзельніц Мытнага саюза — Расіі, Беларусі і Казахстана, заявіў 27 красавіка першы віцэ-прэм’ер РФ Ігар Шувалаў. Па словах намесніка кіраўніка ўрада РФ, канчатковы выбар можа быць зроблены ў ліпені, паведамляе Прайм-ТАСС.

«Пакуль мы прытрымваемся цвёрдай пазіцыі, што будзем шукаць членства на аднолькавых умовах і ў адзін час, — растлумачыў першы віцэ-прэм’ер, які ўзначальваў расійскую міжведамасную дэлегацыю на перамовах па СГА ў Вашынгтоне. — Калі прэзідэнты вырашаць інакш, то тады мы будзем выконваць іншы сцэнар».

Як ужо раней паведамляў Тэлеграф, 27 красавіка ў Вашынгтоне Ігар Шувалаў заявіў пра тое, што Расія мае намер працягваць працэс уступлення ў СГА па-за рамкамі Мытнага саюза з Беларуссю і Казахстанам. «Расія мае намер спачатку ўступіць у сусветную гандлёвую арганізацыю самастойна, а затым ствараць агульны рынак у рамках Мытнага саюза з Беларуссю і Казахстанам», — сказаў ён.

Па словах Ігара Шувалава, Расія аформіць сваё членства асобна. «Усім будзе карысна, калі Расія стане членам СГА перш, чым мы створым агульны рынак з Казахстанам і Беларуссю», — сказаў намеснік кіраўніка ўрада РФ.

Как вам новость?