МЗС Беларусі не зразумеў прычынаў пашырэння санкцый ЗША

25.05.2011 17:38
Архив Редакция

Міністэрству замежных справаў Беларусі "незразумелыя" прычыны распаўсюджвання аднабаковых санкцый ЗША на беларускія прадпрыемствы "Белтэхэкспарт"і "БелОМА", заявіў 25 траўня прэс-сакратар МЗС РБ Андрэй Савіных. Паводле яго слоў, "у кантактах з амерыканскім бокам мы паспрабуем удакладніць гэтыя абставіны".

Як раней перадаваў Тэлеграф, Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі санкцыі супраць прадпрыемстваў «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне»(«БелОМА») і «Белтэхэкспарт». Новыя абмежаванні тычацца кампаній, якія працуюць з Іранам, Паўночнай Карэяй і Сірыяй — у прыватнасці, прадаюць ім тэхналогіі, звязаныя з выпускам ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама балістычных ракетных сістэм.

Па матэрыялах БелТА

Как вам новость?