МЗС не атрымаў паведамлення аб забароне на ўезд Лукашэнкі ў Польшчу

18.01.2011 09:47
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі пакуль не атрымала ад Варшавы апавяшчэнне аб забароне на ўезд у Польшчу для прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў 18 студзеня.

Андрэй Савіных адзначыў, што дыпламаты бачылі ў прэсе інфармацыю аб магчымых візавых санкцыях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў з боку Польшчы, але не будуць на яе рэагаваць, пакуль не атрымаюць афіцыйнага пацверджання па сваіх каналах, паведамляе РИА «Новости». Як раней перадаваў Тэлеграф, паводле неафіцыйных паведамленняў польскіх дыпламатычных крыніцаў, Польшча рыхтуецца ўвесці візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ некалькіх сотняў чыноўнікаў. Па наяўнай інфармацыі, МЗС Польшчы склаў спіс асобаў, якія прымалі ўдзел у пераследах апазіцыі ў сувязі з масавымі маніфестацыямі у снежні ў Мінску.

Как вам новость?