МЗС Беларусі і Венгрыі абмеркавалі праграму "Усходняга партнёрства"

08.10.2010 17:22
Архив Редакция

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі 6-7 кастрычніка наведаў Будапешт. Намеснік кіраўніка МЗС сустрэўся з дзяржсакратаром мінэканомікі Венгрыі, першым дзяржсакратаром па палітычных пытаннях МЗС і дзяржсакратаром па двухбаковых пытаннях МЗС. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне Мінску і Будапешту ў перыяд старшынства Венгрыі ў ЕС, у тым ліку ў рамках праграмы «Усходняга партнёрства» ЕС.

Удзельнікі сустрэч падрабязна абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы развіцця дыялогу Беларусі і ЕС, паведамілі ў МЗС.

Бакі дамовіліся аб развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Значнай падзеяй на гэтым кірунку, на думку МЗС, павінна стаць правядзенне другога пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве ў Будапешце, запланаванае на канец лістапада 2010 года.

Сярод іншых вынікаў абмеркавання двухбаковага парадку дня — гатоўнасць бакоў да развіцця палітычнага дыялогу і рэалізацыя многіх сумесных мерапрыемстваў у абласцях культуры і адукацыі.

Как вам новость?
Головоломки