МЗС Брытаніі заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

14.10.2010 12:59
Архив Редакция

Намеснік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Браўн падпісаў петыцыю, звернутую да ўладаў Беларусі, з заклікам увесці ў краіне мараторый на смяротнае пакаранне. Брытанскі дыпламат выказаў надзею на тое, што Беларусь у хуткім часе прыйдзе да згоды з Еўрапейскай супольнасцю па гэтым пытанні, што ў выніку дазволіць зрабіць Еўропу першым рэгіёнам свету, вольным ад смяротнага пакарання.

У цяперашні час існуе пэўная міжнародная тэндэнцыя да адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце. Толькі 58 краін свету па-ранейшаму захоўваюць смяротнае пакаранне. «Але і 58 — гэта ўсё яшчэ занадта шмат», — падкрэслілі ў МЗС Брытаніі.

Па словах Джэрэмі Браўна, смяротнае пакаранне «моцна падрывае чалавечую годнасць». У петыцыі прадстаўнік брытанскага МЗС звярнуў увагу беларускіх уладаў на праблему незваротна смяротнага пакарання. Так, Джэрэмі Браўн нагадаў пра трагічны выпадак, які адбыўся ў Вялікабрытаніі ў 1953 годзе, калі да смяротнага пакарання быў прысуджаны 19-гадовы Дэрэк Бэнтлі. Праз 45 гадоў суд апраўдаў маладога чалавека, але смяротны прысуд ужо быў прыведзены ў выкананне.

Разам з тым петыцыю праваабаронцаў за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі падпісалі ўжо больш за 500 чалавек. У іх ліку — пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас і легендарны брытанскі музыка Стынг.

Как вам новость?
Головоломки