МЗС: Бішкек застаецца небяспечным для беларускіх дыпламатаў

27.05.2010 12:59
Архив Редакция

Беларускія дыпламаты вернуцца ў Бішкек, калі там ім не будзе нічога пагражаць. Пра гэта 27 траўня на брыфінгу ў Мінску заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. У цяперашні момант беларускія дыпламаты застаюцца ў Мінску.

«Кансультацыі па ўсім спектры пытанняў працягваюцца. Дыпламаты вернуцца ў Бішкек, калі мы зможам з упэўненасцю сцвярджаць, што ім нічога не будзе пагражаць у гэтай краіне і яны могуць працаваць, ажыццяўляць свае абавязкі на належным узроўні», — прыводзіць словы Андрэя Савіных прэс-служба МЗС.
Як раней перадаваў Тэлеграф, амбасадар Беларусі ў Кыргызстане Віктар Дзенісенка быў адкліканы ў Мінск для кансультацыяў, а супрацоўнікі дыпмісіі адкамандзіраваны ў распараджэнне цэнтральнага апарата МЗС. Паводле афіцыйнай пазіцыі міністэрства, гэта адбылося праз пагрозу, якая «зыходзіць ад экстрэмісцкіх элементаў, якія знаходзяцца па-за якім-небудзь кантролем».

Как вам новость?