МЗС чакае ад ЕС хуткага зніжэння кошту візаў

13.05.2010 14:22
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі чакае ў хуткім часе ад Еўрасаюза спрашчэння візавых працэдураў і зніжэнне кошту візаў у краіны ЕС для беларусаў. "Мы лічым, што гэта мера паслужыць умацаванню кантактаў і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам", — сказаў 13 траўня на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Кажучы пра тое, што Еўракамісія мае намер перадаць у Раду Еўрасаюза рэкамендацыі па перамовах з Беларуссю адносна падрыхтоўкі дамовы аб палягчэнні візавага рэжыму, Андрэй Савіных адзначыў, што Беларусь выступае за спрашчэнне ўсіх візавых працэдураў на ўсіх узроўнях і для ўсіх катэгорый грамадзянаў. 
«Мы лічым, што гэта паслужыць умацаванню кантактаў і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Мы ўжо пайшлі на значнае спрашчэнне візавых працэдур для грамадзян ЕС», — падкрэсліў прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства, паведамляе прэс-служба МЗС.
Па словах Андрэя Савіных, грамадзяне ЕС могуць атрымаць беларускую візу за адзін-два дні з запаўненнем мінімальнай колькасці дакументаў. » Існуе парадак спрошчанага атрымання візы на працягу адной гадзіны «, — дадаў прадстаўнік МЗС.

Как вам новость?
Головоломки