МЗС: да якасці беларускай прадукцыі ёсць пытанні

20.04.2011 16:27
Архив Редакция

Беларускія амбасады, непасрэдна кантактуюць з вытворцамі і экспарцёрамі беларускай прадукцыі, маюць шэраг пытанняў да яе якасці. Аб гэтым 20 красавіка заявіў намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Аляксандр Гур'янаў на рэспубліканскай канферэнцыі "Якасць". "Гэта не прэтэнзіі да фізічнай якасці вырабаў, пытанні ўзнікаюць у працэсе эксплуатацыі тавару", — сказаў ён.

Па словах чыноўніка, якасным павінен быць не толькі сам тавар, але і арганізацыя паставак, складанне кантрактаў, сэрвіс, навучанне і эксплуатацыя. Аляксандр Гур’янаў адзначыў, што часта за мяжой аддаюць перавагу беларускім таварам, вырабленым непасрэдна ў Беларусі, а не на сумесным прадпрыемстве. «Не заўсёды якасць, якую мы гарантуем на сваю прадукцыю дома, адпавядае такому ж ўзроўню за мяжой», — заявіў намеснік міністра перадае БелТА.

Ён лічыць, што павінен прысутнічаць «пакетны метад забеспячэння якасці тавараў». Аляксандр Гур’янаў паведаміў, што ўрад Беларусі мае намер прыняць пяцігадовую нацыянальную праграму развіцця экспарту, якая вызначае прыярытэт экспартнай палітыкі і апераджальныя тэмпы росту экспарту над імпартам, адзначыў Аляксандр Гур’янаў. «І тут якасць павінна стаць галоўным складнікам для дасягнення такога параметра», — падкрэсліў ён.

Как вам новость?