МЗС: Еўрапарламент спрабуе падарваць стабільнасць Беларусі

13.05.2011 09:14
Архив Редакция

У міністэрстве замежных спраў Беларусі лічаць, што рэзалюцыя па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, прынятая дэпутатамі Еўрапейскага парламенту 12 траўня, супярэчыць прынцыпам добрасуседства і з'яўляецца непрымальным. Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных заявіў, што аўтары рэзалюцыі фактычна заклікаюць Еўрасаюз прыняць меры, якія накіраваны на "падрыў стабільнасці беларускага грамадства і дабрабыту людзей".

У МЗС лічаць, што аўтары рэзалюцыі спрабуюць «скарыстацца наступствамі глабальнага фінансавага крызісу для дэстабілізацыі эканамічнай абстаноўкі» ў Беларусі. «Еўрапейскі парламент выступае за меры палітычнага і эканамічнага ціску на Беларусь, якія накіраваны на нанясенне прамой шкоды нашай краіне ў парушэнні ўсіх нормаў міжнароднага права», — падкрэслілі ў ведамстве.

Андрэй Савіных заявіў, што ў выпадку, калі Еўрасаюз пойдзе на падобныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, кіраўніцтва краіны «будзе вымушана распачаць крокі ў адказ». «Яны будуць прадстаўляць сабой адэкватныя меры ў адказ, накіраваныя пераважна на персаналіі і структуры, якія з’яўляюцца актыўнымі генератарамі антыбеларускіх дзеянняў», — растлумачыў прэс-сакратар міністэрства.

У МЗС таксама адзначылі, што нягледзячы на тое, што Еўрапарламент «аднаўляе і навязвае ўсім далёкія ад рэальнасці, скажоныя трактоўкі падзей, якія адбываюцца ў Беларусі», беларускі бок па-ранейшаму будзе старацца вярнуцца да канструктыўнага дыялогу. Пакуль, па словах Андрэя Савіных, гэтыя намаганні «напіхваюцца на ўльтыматумы і пагрозы, якія выдаюцца за прынцыповую пазіцыю».

«Мы перакананыя, што філасофія ціску і канфрантацыі, якую дэманструе Еўрапейскі парламент, не мае шанцаў на існаванне ў доўгатэрміновай перспектыве», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Еўрапарламент заклікаў ЕС ўвесці кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць Беларусі

У рэзалюцыі, прынятай 12 траўня на пленарнай сэсіі ў Страсбургу абсалютнай большасцю галасоў, Еўрапарламент у чарговы раз заклікаў Еўракамісію, Раду Еўрасаюза і вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі «пашырыць абмежавальныя меры супраць беларускага рэжыму». У ліку іншага еўрадэпутаты заклікалі кіраўніцтва ЕС ўвесці супраць Беларусі кропкавыя эканамічныя санкцыі.

На ўзмацненне санкцый, уведзеных пасля снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, Еўрапарламент гатовы пайсці ў сувязі з крымінальным пераследам удзельнікаў акцыі пратэста 19 снежня 2010 года. На лаве падсудных у ліку іншых апынуліся пяць былых кандыдатаў у прэзідэнты. Аўтары рэзалюцыі лічаць, што судовыя працэсы над удзельнікамі «Плошчы» носяць «несправядлівы характар», а абвінавачанні экс-кандыдатаў «незаконныя і недапушчальныя».

У сваёй рэзалюцыі Еўрапарламент таксама звяртае ўвагу на ціск, які робіцца на незалежныя СМІ ў Беларусі. У ЕС лічаць непрымальнай створаную ў краіне «несупынную атмасферу страху і запалохвання» ў СМІ і заклікаюць улады вызваліць журналіста Андрэя Пачобута, не закрываць газеты «Народнaя воля» і «Наша Нівa» і не абмяжоўваць доступ да апазіцыйных інтэрнэт-сайтаў.

Как вам новость?
Головоломки