МЗС: ЕС паводзіць сябе неадэкватна

21.06.2011 09:18
Архив Редакция

Прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных раскрытыкаваў рашэнне ЕС аб увядзенні санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў. "Прынятае рашэнне прымушае сумнявацца ў здольнасці Рады ЕС адэкватна ацаніць сітуацыю, якая склалася, і зрабіць крокі насустрач канструктыўнаму дыялогу, нацэленаму на пошук рацыянальных рашэнняў", — сказаў ён.

Па словах дыпламата, «еўрапейская палітыка знаходзіцца ў палоне ілюзій і ілжывых уяўленняў аб рэальным становішчы спраў у нашай краіне». Андрэй Савіных адзначыў, што эканамічныя санкцыі «на справе накіраваныя супраць інтарэсаў простых людзей», а «санкцыйнае мысленне даказала сваю бесперспектыўнасць яшчэ ў мінулым стагоддзі», паведамілі ў МЗС Беларусі.

«Мы перакананыя, што толькі праз адкрыты і раўнапраўны дыялог магчыма рашэнне існых праблем», — падкрэсліў прэс-сакратар.

Андрэй Савіных лічыць, што «дзеянні ЕС паглыбляюць канфрантацыю і абцяжарваюць магчымасць пераходу да нармальнага ўзаемадзеяння». «Беларускі бок распачне адэкватныя дзеянні па абароне законных інтарэсаў сваіх грамадзян і прадпрыемстваў, уключаючы меры ў адказ у дачыненні да ініцыятараў гэтага рашэння», — паведаміў прадстаўнік міністэрства.

Як перадаваў Тэлеграф, Рада міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза ўхваліла 20 чэрвеня ўвядзенне эканамічных санкцый у дачыненні да трох фірмаў, падкантрольных блізкаму да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмэну Уладзіміру Пефціева. Як раней заявілі ў Радзе ЕС, на гэты крок міністры пайшлі, каб «пакараць беларускага лідара за арышты актывістаў апазіцыі і журналістаў, не наносячы шкоды эканоміцы краіны».

Как вам новость?
Головоломки