МЗС: краіны Мытнага саюза павінны ўступаць у СГА сумесна

22.10.2010 16:27
Архив Редакция

Беларускі бок працягвае прытрымлівацца рашэнні прэм'ер-міністраў краін Мытнага саюза аб тым, што ўступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю павінна быць сумесным ў якасці адзінай мытнай тэрыторыі. Пра гэта распавёў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка.

«Беларусь па-ранейшаму прытрымліваецца зацверджанай прэм’ер-міністрамі «тройкі» пазіцыі — уступленне адзінай мытнай тэрыторыяй», — сказаў намеснік міністра, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Акрамя таго, каментуючы заявы апошняга часу аб тым, што Расія можа ў найбліжэйшы час завяршыць перамовы аб уступленні ў СГА, прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства сказаў: «Колькасць заяваў ніяк не трансфармуецца ў нейкія адчувальныя вынікі і сур’ёзнае прасоўванне нашых партнёраў».

Как вам новость?
Головоломки