МЗС: лёс арыштаваных расійцаў можа вырашыць толькі суд

10.02.2011 12:26
Архив Редакция

Лёс арыштаваных па "справе 19 снежня" расійцаў Івана Гапонава і Арцёма Брэуса можа вырашыць толькі суд. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных. "Для разумення гэтай сітуацыі неабходна ўлічваць некалькі ключавых момантаў", — адзначыў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

Па словах Андрэя Савіных, расійскае пасольства своечасова праінфармавалі аб затрыманні расійцаў. «Для супрацоўнікаў амбасады была прадстаўлена магчымасць сустрэчаў з затрыманымі без якіх-небудзь абмежаванняў па колькасці і працягласці. Затрыманым прад’яўлена абвінавачанне. Усе публікацыі, у якіх гаварылася аб зваротным, проста не адпавядаюць рэчаіснасці», — цытуе прадстаўніка МЗС БелТА.

«Больш таго, крымінальная справа ў дачыненні да гэтых грамадзян ужо перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд», — сказаў Андрэй Савіных, яшчэ раз дадаўшы, што лёс расійцаў можа вызначыць толькі суд.

Пры гэтым, па словах Андрэя Савіных, расійскі бок валодае поўнай інфармацыяй па дадзеным пытанні «і ведае, што расследаванне ажыццяўлялася строга ў рамках існага заканадаўства з захаваннем грамадзянскіх правоў затрыманых».

Акрамя таго, прадстаўнік ведамства адзначыў, што сітуацыя з затрыманымі расійцамі вельмі падобная на справу беларуса Ігара Беразюка (малады чалавек праходзіць па справе аб беспарадках на Манежнай плошчы ў Маскве). «Як уяўляецца, справы падобнага роду павінны вырашацца выключна ў рамках існага заканадаўства і прававога поля. Любыя дзеянні, якія могуць быць класіфікаваны як ціск на суд або органы следства, недарэчныя і супрацьпраўных», — падсумаваў Андрэй Савіных.

Как вам новость?