МЗС Літвы: беларуская АЭС пагражае НАТО

20.04.2011 09:16
Архив Редакция

Праекты атамнай энергетыкі, якія ажыццяўляюцца без выканання міжнародных стандартаў бяспекі і знаходзяцца каля межаў НАТО, уяўляюць пагрозу бяспецы краін Альянсу. Аб гэтым міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заявіў 18 красавіка на сустрэчы з прэзідэнтам і генеральным сакратаром Парламенцкай асамблеі НАТО Карлам Ламерсам і Дэвідам Хобсам адпаведна.

«Праекты небяспечнай атамнай энергетыкі, якія ажыццяўляюцца ля межаў НАТА, уяўляюць прамую пагрозу бяспецы краін Альянсу, таму гэты жыццёва важны для ўсяе сусветнага супольнасці пытанне павінна выклікаць занепакоенасць ва ўсяго Альянсу», — адзначыў кіраўнік літоўскага МЗС, перадае DELFI.

Як паведамляе Тэлеграф, міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс 8 красавіка заявіў, што рашэнне Беларусі будаваць АЭС на пляцоўцы ў раёне Астраўца ў 50 кіламетрах ад Вільні з’яўляецца правакацыяй. «Ёсць комплекс мер, якія Літва можа ўжыць, каб сітуацыя была празрыстай, каб пляцоўку пад АЭС адсунулі ад мяжы з Літвой, інакш як правакацыяй цяперашняе рашэнне Беларусі мы не можам назваць», — падкрэсліў літоўскі міністр.

Как вам новость?
Головоломки